40

21 февраля 2026 г. 19:30

ГАЛАСЫ ТРОХ КАНТЫНЕНТАЎ НА СВЯЦЕ «Э.Т.Н.А.»

Вечарам у круглай зале КЗ «ВІЦЕБСК» адбылася галоўная падзея дня – канцэрт свята нацыянальнага творчасці «Э.Т.Н.А.: энергія традыцый – напеў адраджэння!», прысвечанага Міжнароднаму дню роднай мовы. Свята, якое аб'ядноўвала людзей на працягу ўсяго дня, завяршылася сапраўдным феерверкам талентаў.

На сцэне выступілі прадстаўнікі розных краін і культур, што стала яркім сведчаннем таго, што ТРАДЫЦЫІ НЕ МАЮЦЬ МЕЖАЎ.

ТУРКМЕНІСТАН прадставілі РАЎШАНАВА Аразджэмал і САВЫЕВ Дайанч з паэтычным нумарам, а танцавальны калектыў «Сузор'е Усходу» (ВДУ імя Машэрава) зачараваў гледачоў запальным танцам «Ляля».

ШРЫ-ЛАНКА парадавала экзотыкай: танцавальная этнічная група ВДМУ «Mixfeed» прадставіла традыцыйны танец «Bharatha», а дуэт Салмы і Гіешана падарыў прысутным кранальную песню «Pathu Pem Pathum Mal».

КОНГА прадставіў Бені Мапензі Кіталано (БНТУ) з нумарам «Поющие духи», які выклікаў шчырую цікавасць і апладысменты.

КІТАЙ быў прадстаўлены Ян СЯАПІНАМ (ВДТУ) з меладычнай кампазіцыяй «Вячэрняя мелодыя вяртання рыбакоў» і Цзінь КАЙВЭЕМ (вакальная студыя «Мажор») з песняй «Я плачу».

Беларускую культуру годна прадставілі:

- Народны хор народнай песні (Палац культуры чыгуначнікаў) з вясёлай і каларытнай кампазіцыяй «Дранікі»;

- Узорны вакальна-харэаграфічны ансамбль «ПЕРАПЁЛАЧКА» (гімназія №3) з нумарам «Беларуская мова»;

- Саліст узорнага эстраднага ансамбля «ВЕТРАЗЬ» Мікіта ГУЛІДЗІН з песняй «Стася»;

- Народны тэатр-студыя аўтарскай песні Цэнтра культуры «ВІЦЕБСК» з кампазіцыяй «Ля ракі»;

- Юныя артысты з тэатральных студый і школ, якія кранальна чыталі вершы на беларускай мове.

Асобным хвалюючым момантам стала ўзнагароджанне лепшых удзельнікаў дыктоўкі «Беларусь – краіна міру». Пад апладысменты залы са сцэны былі аб'яўлены імёны тых, хто найлепш справіўся з заданнем.

Свята «Э.Т.Н.А.» паказала, што традыцыі не сыходзяць у мінулае. Яны жывуць у музыцы, танцах, рамёствах і ў сэрцах людзей. Дзякуй кожнаму, хто стаў часткай гэтага дня – удзельнікам, арганізатарам і гледачам. Традыцыі жывуць, пакуль мы іх памятаем і перадаём далей!

😁

0

Потешно

😊

0

Мило )

🥳

0

Поздравляем