111

21 февраля 2026 г. 15:00

З РОДНАЙ МОВАЙ Ў СЭРЦЫ: ДЫКТОЎКА НА «Э.Т.Н.А.»

21 лютага ў канцэртнай зале «ВІЦЕБСК» адбылася дыктоўка «Беларусь – краіна міру» ў рамках свята нацыянальнай творчасці «Э.Т.Н.А.»: энергія традыцый – напеў адраджэння!».

Міжнародны дзень роднай мовы ў Віцебску пачаўся з маштабнай дыктоўкі. Роўна ў 13:00 цэнтральнае фае канцэртнай залы «ВІЦЕБСК» ператварылася ў вялікі класны пакой: больш за 50 удзельнікаў розных узростаў селі за парты, каб праверыць свае веды па беларускай мове.

Перад пачаткам дыктанта залу напоўнілі сапраўдныя народныя гукі – для ўсіх прысутных ігралі цымбалісты, ствараючы непаўторную атмасферу свята. Вядучы выйшаў да ўдзельнікаў з прывітаннем на роднай мове, расказаў пра праграму свята «Э.Т.Н.А.» і пажадаў усім паспяхова справіцца з заданнем.

Першы сказ, які лёг на паперу, гучаў так:

«Беларусь заўсёды славілася сваёй гасціннасцю і міралюбнасцю.»

Тэкст дыктанта чытала Таццяна Віктараўна БЫКАВА, настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі №1 імя Ж.І. Алфёрава. Паводле правілаў, спачатку тэкст прагучаў цалкам, каб удзельнікі зразумелі яго змест, а затым кожны сказ перачытваўся па два разы. Атмасфера максімальна набліжалася да сапраўднага ўрока: нават школьны званок прагучаў, даючы старт напісанню!

Правяралі работы настаўнікі гімназіі №1 імя Ж.І. Алфёрава. Асаблівую ўвагу педагогі звярнулі на акуратнасць і граматнасць. Сярод лепшых удзельнікаў дыктоўцы «Беларусь – краіна міру» яны вызначылі:

- Анастасію АСТАШЧАНКА, загадчыка сектара рэкламы дзяржаўнай установы «Цэнтр культуры «ВІЦЕБСК»

- Анастасію БЕРБЕТАВУ, вучаніцу Дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 1 г. Віцебска імя Ж.І. Алфёрава»

- Святлану РЯБУШКІНУ, удзельніка Народнага камернага хору дзяржаўнай установы «Цэнтр культуры «ВІЦЕБСК»

Узнагароджанне лепшых удзельнікаў адбылося падчас вячэрняга канцэрта «Э.Т.Н.А.» у круглай зале.

Гэтая дыктоўка стала не проста праверкай ведаў, а сапраўдным святам слова. Ён яшчэ раз нагадаў: родная мова жыве, пакуль мы на ёй размаўляем, чытаем і пішам.

🤩

1

Ух ты!

😍

0

Вау!

🤗

0

Обнимашки