
165
24 сентября 2025 г. 19:54
ВІНШАВАЛЬНЫ АДРАС АД МІНІСТРА КУЛЬТУРЫ
Паважаныя сябры!
Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды 75-годдзя з дня заснавання дзяржаўнай установы "ЦЭНТР КУЛЬТУРЫ "ВІЦЕБСК"!
За гады свайго існавання Цэнтр культуры з гарадскога Дома культуры пераўтварыўся ў сапраўдны культурны цэнтр паўночнага рэгіёна, які вядзе крапатлівую працу па захаванні і развіцці нацыянальнай культуры Беларусі, грамадска-патрыятычным выхаванні дзяцей і моладзі, развіцці фестывальнага руху і міжнароднага супрацоўніцтва.
На базе ўстановы на працягу некалькіх дзесяцігоддяў праводзяцца маштабныя міжнародныя праекты, якія сталі візітнай карткай Беларусі. Міжнародны фестываль мастацстваў "СЛАВЯНСКІ БАЗАР У ВІЦЕБСКУ", Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі з'яўляюцца аднымі з самых значных культуралагічных форумаў на ўсёй постсавецкай прасторы і штогод збіраюць шматлікіх прыхільнікаў сапраўднага мастацства, садзейнічаюць папуярызацыі беларускай культуры на міжнародным ўзроўні.
Сёння Цэнтр культуры "ВІЦЕБСК" — гэта своеасаблівая творчая лабараторыя, дзе вядзецца інтэнсіўны творчы пошук новых форм і ідэй, фарміруюцца новыя падыходы да сучаснага мастацтва, адкрываюцца новыя імёны таленавітых выканаўцаў.
Культурные мерапрыемствы, арганізатарам якіх выступае Цэнтр культуры "ВІЦЕБСК", заўсёды праходзяць з нязменным поспехам, узбагачаюць палітру культурнага жыцця Беларусі і выконваюць важную місію: будаваць масты сяброўства і ўзаемапаразумення, аб'ядноўваць краіны і кантыненты!
Упэўнены, што наперадзе вас чакае доўгі шлях служэння людзям і мастацтву, напоўнены новымі творчымі адкрыццямі і яскравымі праектамі.
Жадаю вам натхнення, поспехаў і новых дасягненняў на ніве зберажэння, развіцця і папулярызацыі нацыянальнай культуры, а кожнаму з вас — здароўя, шчасця і дабрабыту!
Р.І. ЧАРНЕЦКІ,
Міністр культуры Рэспублікі Беларусь,
заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
Язык:
Соц. сети: