
172
25 сентября 2025 г. 14:02
ВІНШАВАЛЬНЫ АДРАС АД АЛЯКСЕЯ ГЕРОЕВА
Паважаны Глеб Александравіч!
Шаноўныя ветэраны, супрацаўнікі дзяржаўнай ўстановы "ЦЭНТР КУЛЬТУРЫ "ВІЦЕБСК"!
Прыміце шчырыя віншаванні са знамянальнай датай — з 75-годдзем з дня заснавання ўстановы культуры.
За гады існавання Гарадскі Дом культуры ўнёс значны ўклад у развіццё самадзейнай творчасці, беларускага мастацтва, фестывальнага руху, стаў базай для станаўлення вядучай ўстановы культуры Віцебшчыны і Беларусі!
У наш час Цэнтр культуры атрымаў новы творчы імпульс, але нязменным застаецца галоўнае — згуртаваны калектыў прафесіяналаў на высокім якасным узроўні арганізуе культурныя і грамадска-значныя мерапрыемствы, захоўвае і развівае творчыя праекты, генеруе і рэалізуе сучасныя запатрабаваныя маладзёжныя ініцыятывы, пашырае міжнародныя сувязі.
Сапраўдны лідэр сярод фестываляў і конкурсаў у сусветнай культурнай прасторы, бясспрэчны брэнд Беларусі — Міжнародны фестываль мастацстваў "СЛАВЯНСКІ БАЗАР У ВІЦЕБСКУ", які арганізуе каманда Цэнтра культуры "ВІЦЕБСК", хутка адзначыць 35-годдзе. Міжнародны фестываль-конкурс "АРТ-ПАРАД У ВІЦЕБСКУ", адкрыты конкурс нацыянальных культур творчасці і прыгажосці "ГРАЦЫЯ INTERNATIONAL", фестываль сучаснага мастацства "#СупремStorm_ночь", фестываль гістарычнай рэканструкцыі "ПЛОСКАЯ ГАРА", фестываль электроннай музыкі "ПОЙМА" ўпэўнена прывабліваюць новае пакаленне прыхільнікаў.
Шматлікія творчыя калектывы са званнем "Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь", "узорны" і "народны" ўвесь час пацвярджаюць творчы патэнцыял, атрымліваюць шматлікія ўзнагароды на міжнародных, рэспубліканскіх, абласных святах, фестывалях і конкурсах, праслаўляюць Віцебск па-за межамі краіны.
За паспяховую працу, дасягненне найлепшых паказчыкаў, актыўную грамадскую дзейнасць Цэнтр культуры "ВІЦЕБСК" неаднаразова занесены на дошку Гонару г. Віцебска.
Паважаныя сябры!
Прыміце словы ўдзячнасці за Вашу плёную працу, майстэрства, шчырую адданасць прафесіі, захаванне і прымнажэнне культурных традыцый Віцебшчыны.
Няхай вам спадарожнічаюць поспех, імкненне да новых здзяйсненняў! Жадаем кожнаму здароўя, дабрабыту і надалей ісці ўровень з часам, атрымліваць задавальненне ад вынікаў працы, установе — далейшага росквіту і творчых дасягненняў на карысць роднага горада Віцебска, Віцебшчыны і Рэспублікі Беларусь.
З павагай,
А.М. ГЕРОЕЎ,
Старшыня Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта
Язык:
Соц. сети: