351

21 апреля 2023 г. 18:02

Концерт

RUBIN-ФЭСТ 6+

Запрашаем усіх прыхільнікаў творчасці Міхаіла РУБІНА на восьмы традыцыйны міні-фестываль песен “RUBIN-ФЭСТ”, які адбудзецца ўжо 22 красавіка а 17 гадзіне ў канцэртнай зале “ВІЦЕБСК” (круглая зала).

Упершыню Міхаіл паўстане перад публікай не толькі як музыка, педагог, кампазітар, але і як паэт.

Вас чакаюць новыя віткі і парадоксы творчага почырку. Вы пачуеце новыя творы, якія назапасіліся за мінулы год.

Гэты год асаблівы для нашага аўтара, бо сорак гадоў таму ён упершыню сеў за фартэпіяна…

Спецыяльны госць фестывалю – паэт, перформер, літаратуразнавец Віктар ЖЫБУЛЬ.

Кошт квітка: 8.00 рублёў

Каса: 8 (0212) 63-93-92