1352

11 марта 2024 г. 10:12

МАСЛЕНІЦА ІДЗЕ, БЛІНЫ ДЫ МЁД НЯСЕ!

ЗАПРАШАЕМ У ПАРК МАЗУРЫНА!

17 сакавіка 2024 года запрашаем вас, госці дарагія, у парк МАЗУРЫНА на шырокае свята з непаўторным традыцыйным каларытам – смачную МАСЛЕНІЦУ!

Тэатралізаванае народнае гулянне, прысвечанае гуканню вясны, пачнецца аб 11 гадзіне.

Творчыя калектывы Цэнтра культуры “ВIЦЕБСК” і ўстаноў адукацыі горада падрыхтавалі для вас цудоўную забаўляльную і канцэртную праграмы.

Але ж знойдзецца час і на традыцыйныя масленічныя забавы. Самыя спрытныя могуць выпрабаваць поспех у спартыўных спаборніцтвах і пакарэнні масленічнага слупа. Самыя разумныя – прыняць удзел у займальных конкурсах і віктарынах. Пераможцаў чакаюць прызы ад кандытарскай фабрыкі “ВІЦЬБА”, РУП “БЕЛАРУСНАФТА-ВІЦЕБСКАБЛНАФТАПРАДУКТ”, ААТ “ВІЦЕБСКІ ЛІКЁРА-ВОДАЧНЫ ЗАВОД “ПРЫДЗВІННЕ”, сеткі заакрамаў “КОТ І САБАКА”, ТАА “АРЭНА-ПІЦА” і іншых.

Таксама вас чакаюць займальныя майстар-класы для дарослых і дзяцей (роспіс пернікаў, выраб масленічных абярэгаў, выпяканне бліноў), інтэрактыўныя пляцоўкі МНС і УУС, клуба гістарычнай рэканструкцыі “ВАРГЕНТОРН”, моладзевага тэатра “КОЛА” і, канешне ж, кірмаш святочных страў.

Па традыцыі, кульмінацыяй святочнай праграмы стане спальванне масленічнага пудзіла а 14 гадзіне.

Акрамя таго, на працягу масленічнага фэсту вы зможаце наведаць новую лакацыю на тэрыторыі парка – ігравы пакой з драўляными цацкамі, які спадабаецца і дзецям, і дарослым.

Усе выхадныя будуць працаваць атракцыёны і пракат спартыўнага інвентара.

ДЗЕ БЛІНЫ – ТУТ І МЫ, ДЗЕ З МАСЛАМ КАША – ТУТ І МЕСЦА НАША! СУСТРЭНЕМ ВЯСНУ РАЗАМ!

Тэлефоны для даведак:

129, +375 (212) 26-55-77

😁

13

Потешно

😊

20

Мило )

😏

16

Мечтаю!