8
22 февраля 2026 г. 15:00
МАСЛЕНIЦА ЎДАЛАСЯ НА СЛАВУ!
Як на Масленічным тыдні, бліны па паветры ляцелі! Каб вясна хутчэй прыйшла, ўсіх радасць абышла!
Сёння парк Мазурына (комлекс КМО імя Савецкай Арміі) сабраў сотні віцябчан на маштабным свяце вясны! Тэрыторыя гучала, кіпела і аб’яднала людзей шчырымі эмоцыямі!
На працягу ўсяго дня гасцей чакала неверагодна багатая і разнастайная праграма.
Свой кулінарны сакрэт адкрываў Віцебскі індустрыяльны каледж, правёўшы сапраўдны блінны майстар-клас, дзе кожны ахвотны мог навучыцца пячы тонкія і ажурныя бліны.
Падчас народнага гуляння тэрыторыю ўпрыгожылі снежныя скульптуры, над якімі працавалі калектывы дзіцячых мастацкіх школ і СШ № 46.
Ля выстаўкі ваеннай тэхнікі было асабліва людна. Тут можна было не толькі агледзець магутныя машыны, але і падмацавацца, паспрабаваўшы гарачы чай і сапраўдную армейскую кашу. Аматары вострых адчуванняў і актыўнага адпачынку сцякаліся на інтэрактыўную пляцоўку народнага калектыву гістарычнай рэканструкцыі «Варгерторн», якая працавала без перапынку, прапаноўваючы гульні і выпрабаванні на спрыт.
Не абыйшлося і без спартыўнага азарту. Самыя смелыя і хуткія прынялі ўдзел у вясёлым забегу «Як па масле». Госці з задавальненнем ўдзельнічалі ў народных забавах і гульнях, вадзілі шырокія карагоды, шчыра спявалі і ад душы танцавалі.
Сваю творчасць дарылі лепшыя калектывы «Цэнтра культуры «Віцебск», чые выступы стваралі настрой на ўвесь дзень.
Для ахвотных пакаштаваць свае сілы ў рамятстве працавалі розныя майстар-класы, а для актыўных – праходзілі спартыўныя спаборніцтвы. Дзяцей і дарослых чакалі яркія атракцыёны, а ўзяць напракат спартыўны інвентар можна было ў адмысловым пункце пракату.
Вядома ж, на працягу ўсяго свята ніхто не сыходзіў галодным. Гасцей частавалі духмянымі блінамі з разнастайнымі начынкамі. А кульмінацыяй свята стала традыцыйнае і відовішчнае спальванне масленічнага пудзіла, якое пад гучныя воклічы і апладысменты правялі ўсе разам, каб развітацца з зімой і паклікаць хутчэй вясну!
🤩
0
Ух ты!
😁
0
Потешно
🤗
0
Обнимашки
Язык:
Соц. сети: