«ПРЫЙШЛА МАСЛЯНІЦА К НАМ, ГЭТА ЗНАЧЫЦЬ БЫЦЬ БЛІНАМ!» 0+
«ПРЫЙШЛА МАСЛЯНІЦА К НАМ, ГЭТА ЗНАЧЫЦЬ БЫЦЬ БЛІНАМ!» 0+

22 февраля 2026 г. 11:00

Комплекс культурно-массового отдыха имени Советской Армии

Вход бесплатный

22 лютага Комплекс культурна-масавага адпачынку імя Савецкай Арміі праводзіць традыцыйнае гарадское гулянне, прысвечаныя развітанню з зімой. Сёлета арганізатары падрыхтавалі не толькі знаёмыя і любімыя забавы, але і нечаканыя сюрпрызы.

Як заўсёды, гасцей чакае шырокі спектр актыўнасцяў. Сярод іх – спартыўныя спаборніцтвы, пакарэнне масленічнага слупа, займальныя конкурсы і віктарыны з прызамі ад партнёраў. Творчыя калектывы Цэнтра культуры «ВІЦЕБСК» і ўстаноў адукацыі горада падрыхтавалі цудоўную канцэртна-забаўляльную праграму.

Асаблівая ўвага надаецца дзіцячым майстар-класам. Нашым юным гасцям прапануецца наведаць майстар-класы па выпечцы бліноў, размалёўцы імбірных пернікаў і стварэнні масленічных абярэгаў. Усе майтар-класы будуць праходзіць у спецыяльнай зоне «МАСЛЕНІЧНАЯ МАЙТЭРНЯ». Таксама будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі вайскоўцаў, МНС і УУС, клуба гістарычнай рэканструкцыі «ВАРГЕРНТОРН», народнага моладзевага тэатра «КОЛА». Не абыдзецца і без кірмашу святочных страў з продажам салодкіх бліноў з рознымі начынкамі.

Да Масленіцы завітае народны комплексны музей «ГІСТОРЫЯ ЗАРОНАЎСКАГА КРАЮ» са сваім праектам «З ГІСТОРЫІ ВЕСНАВЫХ СВЯТАЎ ПРЫДЗВІНСКАГА КРАЮ».

Кульмінацыяй свята традыцыйна стане спальванне масленічнага пудзіла.

На працягу ўсяго масленічнага фэсту можна наведаць пакой з драўлянымі цацкамі. У выхадныя дні будуць працаваць атракцыёны і пракат спартыўнага інвентара.

Сардэчна запрашаем усіх, хто хоча па-сапраўднаму адчуць надыход вясны, дакрануцца да народных традыцый і правесці час у коле сям’і і сяброў.

Тэлефоны для даведак:

129, +375 (212) 26-55-77