
2 марта 2025 г. 11:00
Комплекс культурно-массового отдыха имени Советской Армии
Дополнительно:
Святочныя гулянні, прысвечаныя развітванню з зімой і сустрэчы вясны, пачнуцца 2 сакавіка а 11 гадзіне. Традыцыйная імпрэза штогод збярае жыхароў і гасцей Віцебска ў парку “МАЗУРЫНА”, каб атрымаць асалоду ад абрадавых забаў і зноў адчуць сябе бесклапотным дзіцём.
Тут усё для самага рознага гледача! Можна выпрабаваць поспех у спартыўных спаборніцтвах, напрыклад, пакарэнні масленічнага слупа. Ці паўдзельнічаць у займальных конкурсах і віктарынах. Пераможцаў, дарэчы, чакаюць прызы ад файных партнёраў.
Зразумела, творчыя калектывы Цэнтра культуры “ВIЦЕБСК” і ўстаноў адукацыі горада падрыхтавалі для вас цудоўную канцэртную праграму.
Таксама вас чакаюць займальныя майстар-класы для дзяцей і… дарослых дзяцей! Тут і выраб масленічных абярэгаў, інтэрактыўныя пляцоўкі МНС і УУС, клуба гістарычнай рэканструкцыі “ВАРГЕНТОРН”, моладзевага тэатра “КОЛА” і, канешне ж, кірмаш святочных страў. Не абыдзецца і без выпякання салодкіх бліноў!
Упершыню да Масленіцы завітае ў госці са ўсім сваім скарбам народны комплексны музей “ГIСТОРЫЯ ЗАРОНАЎСКАГА КРАЮ”. Стваральнік і кіраўнік Людміла НIКIЦIНА падрыхтавала са сваімі памочнікамі свята і пачастункі, сувеніры і песні.
Кульмінацыяй свята стане спальванне масленічнага пудзіла а 14 гадзіне.
Па завяршэнні вас чакае выступ калектыву экапаселішча Звон-гара. Прадстаўнікі радавога маёнтка прапануюць гасцям прыняць удзел у карагодна-танцавальнай праграме, абрадзе “ГУКАННЕ ВЯСНЫ”. А яшчэ яны прывязуць прадэгуставаць прадукты ўласнай вытворчасці, якія можна будзе набыць. І пачастуюць усіх травяной гарбатай.
Акрамя таго, на працягу масленічнага фэсту вы зможаце наведаць пакой з драўляными цацкамі. Усе выхадныя будуць працаваць атракцыёны і пракат спартыўнага інвентара.
Запрашаем на шырокае свята з непаўторным традыцыйным каларытам!
Як на Масляніцы
нашай,
Ўсім становіцца
цяплей.
Уцякай зіма
падаляй!
Нам з блінамі весялей!
Тэлефоны для даведак: 129, +375 (212) 26-55-77.
Язык:
Соц. сети: