“ДРАЗДЫ. 20 ГОД” 6+
СОСТОЯЛОСЬ
“ДРАЗДЫ. 20 ГОД” 6+

16 сентября 2025 г. 19:00

Концертный зал «ВИТЕБСК»

30.00 - 60.00р.

Віцебск, сустракай!
“ДРАЗДЫ” едуць да вас!

Доўгачаканы юбілейны канцэрт гурта “ДРАЗДЫ”, прысвечаны 20-годдзю творчасці, адбудзецца ўжо 16 верасня а 19 гадзiне ў канцэртнай зале “ВIЦЕБСК”. Гэта будзе сапраўднае свята музыкі і прыемных уражанняў. Сустракайце любімыя хіты!

Гурт “ДРАЗДЫ” — гэта шэсць таленавітых музыкантаў пад кіраўніцтвам Віталя КАРПАНАВА, якія за апошнія тры гады аб’ездзілі ўсю Беларусь. Песні за гэты час патрапілі ў сэрцы слухачоў і зачапілі сваёй шчырасцю кожнага беларуса. А “ХАТУ БАЦЬКОЎ” ведаюць і спяваюць усе — ад малога да вялікага.

Канцэрт у Віцебску — грандыёзная падзея і энергічнае шоў з элементамі стэндапу — смех, добры настрой і адчуванне адзінага беларускага духу.

Набывай квіткі, прыходзь на канцэрт з сям’ёй і сябрамі. Станавіся часткай гэтага цудоўнага вечара!

Увага! У сувязі з умовамі надвор'я і па ўзгадненні з артыстамі квiткi, набытыя раней на канцэрт гурта “ДРАЗДЫ” ў Летнім амфітэатры, сапраўдныя на ўказаны канцэрт у канцэртнай зале “ВIЦЕБСК”.

Пры вяртанні раней набытых квiткоў у касы Цэнтра культуры выплачваецца поўны іх кошт (без уліку камісійнага збору).

Кошт квiткоў: 30.00-60.00 рублёў
Квiткi ў касах горада i на kvitki.by
Iнфалiнiя: 129

УЧАСТНИКИ