“АКУСТЫКА ПАД ЗОРКАМI” 3+
СОСТОЯЛОСЬ
“АКУСТЫКА ПАД ЗОРКАМI” 3+

21 февраля 2025 г. 18:00

Выставочный зал «ДУХОВСКОЙ КРУГЛИК»

6.00р.

Дополнительно:

Запрашаем правесці Дзень роднай мовы пад утульнай аўдыё-коўдрай на музычным “кватэрніку” гурта “DABRANAČ”.

“DABRANAČ” – гэта інды-фолк дуэт з Віцебску, які выконвае ўласныя кампазіцыі, а таксама стварае каверы і пераклады вядомых хітовых песень на беларускую мову. Музыкі спяваюць пра мары, каханне і пра жыццё – усё тое, што можа дакрануцца да сэрца кожнага.

Уявіце сабе: заходняе сонейка над дахам музея, зоркі над галавой і зоркі паўсюль на выставах. Атрымліваецца лампавая “АКУСТЫКА ПАД ЗОРКАМI”: гітара, два вакалы, вядомыя з дзяцінства песні і новая музыка, якую вы абавязкова дададзіце ў плэйліст.

Чакаем вас 21 лютага а 18 гадзiне ў выставачнай зале “ДУХАЎСКI КРУГЛIК”.

Кошт квітка: 6.00 рублёў.
Інфалiнія: 129.

УЧАСТНИКИ